Прэзентацыя  кнігі М.Пазнякова “Святло дабрыні”

Прэзентацыя  кнігі М.Пазнякова “Святло дабрыні”

размещено в: Новости | 0

3 чэрвеня у канферэнц-зале бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок” бібліятэкі горада правялі прэзентацыю кнігі беларускага пісьменніка Міхаіла Пазнякова “Святло дабрыні”.

Мерапрыемства прайшло у рамках ХVІІ Нацыянальнага  фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА-2017”.

Кніга вядомага пісьменніка, лаўрэата многіх літаратурных прэмій прыцягвае ўвагу цікавай пабудовай. Напачатку аўтар займальна знаёміць з азбукай і лічэннем. Затым прадстаўлены тэматычныя раздзелы, якія з’яўляюцца своеасаблівай паэтычнай энцыклапедыяй навакольнага свету.

Прысутныя праглядзелі відэфільм аб жыцці і творчасці пісьменніка. Пазнаёміліся з кніжнай выставай “Дабру вучым змалку”.

Потым прадставіў кнігу сам Міхаіл Паўлавіч. Дзецям цікава было паслухаць творы пісьменніка з вуснаў самога аўтара. Загадкі, скорагаворкі, крылатыя выразы і каламбуры вызвалі цікавасць дзяцей, натхнілі на актыўны дыялог з пісьменнікам.

Пра кнігу і творчасць Міхаіла Пазнякова гаварылі і іншыя госці свята – паэтэсы Іна Фралова і Ганна Чумакова, а бард Андрэй Зыгмантовіч і кампазітар Аляксандр Якіменка  выканалі песні на словы М.Пазнякова.

Вучні ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна”: Шрайбовіч Ксенія, Салагуб Павел, Маляўка Елізавета, Нічыпарэнка Сафія, Кушаль Яраслаў чыталі вершы паэта.

Напрыканцы сустрэчы дзеці атрымалі ў падарунак кніжкі з аўтографам аўтара.

Оставить ответ