Калі хтосьці з моладзі да гэтага часу думаў, што рыбу на вячэру ловяць у краме, то пасля сустрэчы з краяведам з Вілейкі Міхаілам Міхайлавічам Міхалевічам, напэўна, ўжо так не думае. 30 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбылася прэзентацыя яго кнігі “Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі”.
Міхаіл Міхайлавіч у жывой гутарцы з вучнямі 10-х класаў ДУА “Гімназія-каледж мастацтва г.Маладзечна” у вельмі дасціпнай форме расказаў пра раку Вілію і яе ваколіцы, Вілейскае водасховішча, пра рыбу, якая водзіцца ў гэтых вадаёмах, пра прылады для яе лоўлі. Вучні мелі магчымасць зазірнуць і ў гісторыю, бо шмат увагі было ўдзелена экспедыцыі графа Тышкевіча па Віліі ў другой палове ХІХ стагоддзя. І вядома ж, прагучала шмат рыбацкіх баек і расповедаў пра кур’ёзныя выпадкі з рыбалкі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.