Прыдумаем казку разам

размещено в: Новости | 0

7 чэрвеня сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры запрасіла школьнікаў з аздараўленчага лагера паўдзельнічаць у літаратурнай фантазіі “Прыдумаем казку разам”. І прыдумалі! Новага “Калабка”! Чаго толькі не здаралася з тым бедным Калабком!  І за мукой да суседзяў бегаў – браціка хацеў, і на міліцэйскай машыне ад хуліганаў уцякаў, і на сапраўдным цмоку лятаў – сваю вёску з вышыні разглядваў…  А сустрэў Калабок на сваім шляху ледзь не ўвесь заапарк. Затое смеху было на ўсю бібліятэку!

Спадабаўся малым і калаж, выраблены раней ўдзельнікамі бібліятэчнага дзіцячага клуба. Паабяцалі, што ў школе створаць яшчэ адзін, ужо пра свайго Калабка.

Оставить ответ