Прыгажосць роднай мовы

размещено в: Новости | 0

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мягкасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

Мінавіта з гэтай нагоды, да Дня роднай мовы, з вучнямі 3 класа бібліятэкарам сельскай бібліятэкі аграгарадка Аляхновічы была праведзена літаратурная гульня “Прыгажосць роднай мовы”. У гульні была выкарастана крыжаванка па творчасці Янкі Галубовіча “Ад студзеня да студзеня”. Каб ведаць адказы на пытанні крыжаванкі, дзеці прачыталі творы з аднаймённай кнігі, па якой была састаўлена крыжаванка. Вучні былі падзелены на 3 каманды. У кожнай была свая назва. За правільны адказ каманды атрымлівалі ключ ад чароўнага куфэрка з падарункамі і сцікер “Жывёлы беларускіх лясоў”, які трэба было размаляваць і адказаць які гэта звер.

Каб лепш валодаць, умець размаўляць і разумець беларускую мову былі праведзены конкурсы. Адзін з іх – “Перакладзі слова”, дзе неабходна было падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў і запісаць іх у табліцу. Другі – “Расшыфруй прыказку”: каб разгадаць зашыфраванае выказванне, трэба было суаднесці лічбу і літару алфавіта. Трэці –“Загадкі з вясёлай хаткі”.

Гульня выклікала ў вучняў вялікаю цікавасць. Яны паказалі выдатныя веды роднай мовы.

Оставить ответ