Прэзентацыя кнігі Юльяна Сергіевіча

Прэзентацыя кнігі Юльяна Сергіевіча

размещено в: Новости | 0

Першая прэзентацыя кнігі заходнебеларускага паэта, публіцыста і мастака Юльяна Сергіевіча “За волю родных хат” прайшла на яго радзіме ў вёсцы Ленкаўшчына. Мясцовыя жыхары, госці са Смаргоні і з Маладзечна сабраліся насупраць хаты, дзе жыў пісьменнік, на якой усталявана памятная шыльда ў яго гонар. Укладальнік выдання Міхась Казлоўскі прадставіў кнігу, у якую ўвайшло ўсё лепшае з яго літаратурнай спадчыны: ўспаміны, паэзія, эпісталярый, артыкулы, эсэ пра самаго аўтара і яго творчасць. Гучалі песні ў выкананні паэткі Алы Клемянок. Землякі з замілаваннем успаміналі дзядзьку Юліка і яго жонку цётку Агатку, на сустрэчы прысутнічаў яго ўнучаты пляменнік, былыя суседзі. Старшыня Маркаўскага сельсавета Іван Мацэвіч выказаў словы падзякі арганізатарам за ўшанаванне памяці вядомага земляка.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі былую хату Юльяна Сергіевіча і месца яго апошняга спачыну.

Оставить ответ