5 чэрвеня сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры запрасіла малых наведвальнікаў школьнага аздараўленчага лагера на бібліяўрок “Пра цікавасці ў свеце знайдзі ў часопісе і ў газеце”. І дзеці сёння праявілі сябе сапраўднымі эрудытамі! Яны не толькі знайшлі адрозненні часопісаў ад газет, але і з іх назначэннем вызначыліся правільна. А яшчэ расказалі, дзякуючы каму перыядычныя выданні выходзяць у свет і чаму яны так называюцца. Нават зразумелі, што такое выходныя дадзеныя.
Але найбольш захапіла школьнікаў магчымасць рэкламаваць свой часопіс, ды так, каб кожнаму захацелася яго набыць. Рэдактары шмат што страцілі, бо не прысутнічалі на нашай прэзентацыі — тыраж кожнага іх выдання адразу павялічыўся б ў разы!


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.