У рамках арт-праекта “Цудоўнае сваімі рукамі” зала мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасіла юных чытачоў на майстар-клас “Пра зіму чыталі- малюнкі малявалі”.
На майстар-класе дзеці сталі сапраўднымі чараўнікамі – з самых звычайных матэрыялаў стварылі “Зімовую паштоўку”. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам зрабіць аб’ёмную аплікацыю з элементамі нетрадыцыйнага малявання.
Дзяўчынакі навучыліся выконваць аб’ёмную аплікацыю з выкарыстаннем ватных дыскаў, з захапленнем рабілі ёлачныя ўпрыгожванні ў выглядзе божай кароўкі і шарыкаў. А маляванне яловай галінкі відэльцам здзівіла і выклікала прыемныя эмоцыі, бо ўсё, што незвычайна – заўсёды цікава!
Усе з задавальненнем паглядзелі падрыхтаваную бібліятэкарамі прэзентацыю “Каляровыя паштоўкі”.
У зробленую сваімі рукамі паштоўку, дзяўчынкі ўклалі часцінку свайго цяпла, любві і дабрыні, напісалі пажаданні, якія павінны абавязкова спраўдзіцца, як у сапраўдных чараўнікоў!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.