21 кастрычніка у канферэнц-зале Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча адбылося выступленне оперупаўнаважанага групы па супрацьдзеянню кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі Маладзечанскага РАУС Ясевіча А.І для бібліятэкараў і чытачоў бібліятэкі на тэму “Актуальныя пытанні бяспечных паводзінаў у сетцы Інтэрнет і прафілактыка кіберзлачыннасці”.
Былі закрануты пытанні выяўлення і раскрыцця злачынстваў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і выкрыцця асоб, якія іх здзейснілі. Разгледжаны актуальныя праблемы барацьбы з кіберзлачыннасцю, спосабы здзяйснення найбольш распаўсюджаных відаў злачынстваў, іх прафілактыкі, пытанні прававой адказнасці за кіберзлачынствы ў Рэспубліцы Беларусь.
Удзельнікі сустрэчы даведаліся што такое фішынг і вішынг, як абараніць сваю банкаўскую карту ад злачынцаў, а таксама задавалі пытанні, якія іх цікавілі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.