ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАМІ
Дзяржаўнай установы культуры “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”
- Парадак карыстання бібліятэкай і ўмовы прадстаўлення яе паслуг устанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам Дзяржаўнай установы культуры “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”, Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”.
- Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэк у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання.
- Права на карыстанне бібліятэкамі мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці.
- Карыстальнікі бібліятэк у адпаведнасці з індывідуальнымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэк, акрамя платных (дадатковых) паслуг.
- Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ў публічных, дзіцячых бібліятэках.
- Асобы, якія не могуць наведваць бібліятэку па месцы жыхарства па прычыне сталага ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцей, маюць права на пазастацыянарныя формы абслугоўвання з улікам прадугледжанага на гэтыя мэты дадатковага фінансавання з фондаў адпаведных бюджэтаў і праграм.
- Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі ў публічных бібліятэках і спецыялізаванай бібліятэцы.
- Даступнасць да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежавана на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь і згодна з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць бібліятэкі.
- Карыстальнікі бібліятэкі маюць права:
9.1 наведваць бібліятэкі згодна рэжыму працы ўстаноў;
9.2 бясплатна атрымоўваць поўную інфармацыю аб складзе фонда і інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі праз сістэму каталогаў, картатэк, баз дадзеных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;
9.3 бясплатна атрымоўваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармавання;
9.4 атрымоўваць у часовае карыстанне дакументы з фондаў бібліятэкі для работы ў чытальнай зале і на абанеменце (іншагароднія карыстальнікі бібліятэк атрымоўваюць дакументы для работы ў чытальнай зале);
9.5 працягваць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад’яўлення ў цэласнасці і адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на дадзены дакумент;
9.6 атрымоўваць дакументы ці іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы электроннай дастаўкі дакументаў, на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў;
9.7 удзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка для карыстальнікаў;
9.8 выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання чытачоў тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў, за выключэннем капіравальных прыбораў (сканераў, аўдыё-, фота- і відэаапаратуры), мабільнага тэлефона і іншых тэхнічных сродкаў з мэтай фата- і відэаздымкі. Фатаграфанне бібліятэчных дакументаў з’яўляецца платнай паслугай.
9.9 карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зонамі абслугоўвання чытачоў;
9.10 звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі: па ўсіх пытаннях, якія датычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;
9.11 карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаецца бібліятэкай і даводзіцца да ведама карыстальнікаў.
- Карыстальнікі бібліятэк абавязаны:
10.1 выконваць правілы карыстання бібліятэкай і выконваць рэжым працы бібліятэкі;
10.2 беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнік павінен паведаміць аб гэтым бібліятэкару;
10.3 вяртаць дакументы ва ўстаноўлены бібліятэкай тэрмін – 30 дзён (за падаўжэнне карыстання бібліятэчнымі матэрыяламі звыш устаноўленага тэрміну ўстанаўліваецца плата згодна калькуляцыі, незалежна ад колькасці ўзятых кніг); для літаратуры павышанага попыту – 10 дзён (за падаўжэнне карыстання бібліятэчнымі матэрыяламі звыш устаноўленага тэрміну ўстанаўліваецца плата, згодна калькуляцыі, за кожную кнігу. Калі выкарыстанне бібліятэчных матэрыялаў звыш устаноўленага тэрміну падаўжаецца па абставінах, якія не залежаць ад чытача (бальнічны ліст, камандзіровачнае пасведчанне і інш.),то плата за гэты час не бярэцца. Бясплатны тэрмін карыстання матэрыяламі не падаўжаецца;
10.4 выконваць умовы атрымання кніг на абанеменце: не больш 10-ці экзэмпляраў кніг за адно наведванне і не больш 2-х экзэмпляраў кніг адной тэматыкі з фонду кніг павышанага попыту;
10.5 беражліва адносіцца да маёмасці бібліятэкі і абсталявання;
10.6 праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і адпаведна з парадкам, які ўстаноўлены бібліятэкай. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца;
10.7 захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў;
10.8 мець акуратны знешні выгляд;
10.9 у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагрозы тэрарыстычнага акту і інш.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
10.10 пры атрыманні каштоўных выданняў уносіць залогавы кошт (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры 20.07.2016г. №413-З, арт.137).
Залогавы кошт дакументаў вызначаецца супрацоўнікамі бібліятэкі (фондавай камісіяй), зыходзячы з каштоўнасці дадзеных выданняў.
11. Карыстальнікам бібліятэк забараняецца:
11.1 наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап’янення;
11.2 уваходзіць у памяшканне бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок – у суправаджэнні сабакі-павадыра;
11.3наведваць аддзелы бібліятэкі ў верхнім адзенні і з сумкамі;
11.4 уносіць у памяшканне бібліятэкі друкаваныя выданні, рэжучыя, колючыя прадметы;
выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, якія прыняты ў бібліятэцы;
11.5 перадаваць чытацкі білет іншым асобам ці карыстацца білетам іншай асобы.
11.6 абражаць, наўмысна прыніжаць гонар і годнасць асобы бібліятэкара, выказвацца ў непрыстойнай форме (падобныя паводзіны згодна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21.04 2003 г. N 194 –З арт. 9.3 цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.)
12.Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка бібліятэкай грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент для пацвярджэння асобы. Паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных форм, азнаёміцца з сапраўднымі Правіламі і пацвердзіць сваю згоду на іх выкананне асабістым подпісам.
- Рэгістрацыйныя формы афармляюцца ў ручным ці аўтаматызаваным рэжыме.
- Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да чатырнаццаці год у якасці карыстальнікаў бібліятэкі выконваецца ў прысутнасці бацькоў, законных прадстаўнікоў па прад’яўленні апошнімі пашпарта ці іншага дакумента, пацвярджаючага асобу.
- Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці год у якасці карыстальнікаў бібліятэкі выконваецца з пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў.
- Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў, юрыдычных асоб выконваецца на падставе дагавора, які вызначае парадак прадастаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.
- Чытацкі білет выдаецца за плату, якая ўстаноўлена згодна заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У выпадку яго згубы выдаецца новы чытацкі білет на агульных падставах.
- У выпадку згубы, пашкоджання дакументаў з фонду бібліятэкі карыстальнікі кампенсуюць ці замяняюць іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі, у тым ліку ў выглядзе копій (са згоды фондавай камісіі бібліятэк). Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў карыстальнікі кампенсуюць іх кошт згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Карыстальнікі бібліятэкі, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі (камп’ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншай маёмасці), кампенсуюць нанесеную шкоду згодна заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
- Карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрмін звароту дакументаў з фонду бібліятэкі, наступная выдача дакументаў спыняецца, да поўнага ўзаемаразліку па запазычанасці.