Праваслаўны кінасеанс

размещено в: Новости | 0

Напярэдадні зімовых свят супрацоўнікі цэнтральной раённай бібліятэкі запрасілі чытачоў на праваслаўны кінасеанс. Увазе наведвальнікаў прапанаваны новы калядны фільм “Чужы Новы Год”, які быў зняты на добраахвотных пачатках з удзелам напалову прафесійных акцёраў, а напалову сяброў хрысціянскай праваслаўнай абшчыны.

Пасля прагляду кінастужкі сваё пастарскае слова сказаў настаяцель Свята-Георгіеўскага храма іерэй Віталь Мацюлька. Бацюшка патлумачыў асноўную ідэю фільма, казаў пра хрысціянскія каштоўнасці, надзею і апору тым людзям, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

 

 

Оставить ответ