Праваслаўны кінасеанс

размещено в: Новости | 0

На чарговым праваслаўным кінасеансе ўвазе чытачоў была прадстаўлена новая амерыканская кінастужка “Інтэрв’ю з Богам”. У фільме разглядаюцца пытанні веры, а дакладней, што такое Бог у кожным з нас, кожны дзень і заўсёды.

Без веры немагчыма жыць, яна патрэбна ўсім. Менавіта пра гэта казаў у сваім пастырскім слове настаяцель Свята-Георгіеўскага храма айцец Віталь Мацюлька. Іерэй прыпыніўся на пытаннях, якія закраналіся ў стужцы: смерць, жыццё, свабода волі, чаму пакутуюць добрыя людзі; прыводзіў прыклады з Бібліі і сучаснасці.

Напрыканцы мерапрыемства святар пажадаў прысутным здароўя, спакою, параіў не паддавацца паніцы і памятаць, што ўсе мы знаходзімся ў руках Божых.

Оставить ответ