Праваслаўны кінасеанс

размещено в: Новости | 0

Напярэдадні Вялікага Посту наведвальнікам кінасеанса была прапанавана мастацкая кінастужка, якая падымае тэму прабачэння.

У аснове фільма “Сара в поисках счастья. Конец зимы” – кніга амерыканскай дзіцячай пісьменніцы Патрыцыі Маклахлан. Яна ж працавала і над стварэннем сцэнарыя. Гэта фільм пра сям’ю, вечную праблему бацькоў і дзяцей, адзіноту, важнасць пераменаў, пра давер і любоў.

Напрыканцы мерапрыемства настаяцель Свята-Георгіеўскага храма Віталь Мацюлька правёў паралелі паміж фільмам і праходзячымі тыднямі мытара і фарысея, а таксама пра блуднага сына. Іерэй закрануў тэмы пакаяння, прабачэння, нагадаў Божыя запаведзі, казаў пра любоў да Бога і любоў да бліжняга.

Оставить ответ