На XVI Міжнародным кінафестывалe “Пакроў 2018” фільм “Вялікі Пост. Памылкі неафіта” рэжысёра і сцэнарыста Віталя Любецкага атрымаў 2-ю прэмію ў намінацыі ігравога кіно. Карціна была знята студыяй у імя святога Іаана Воіна Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра. Менавіта гэта кінастужка была прапанавана для прагляду наведвальнікам праваслаўнага кінасеанса.
У абмеркаванні фільма прымаў удзел настаяцель Свята-Георгіеўскага храма а.Віталь Мацюлька. Аб неабходнасці духоўнай развагі ў сваіх учынках, паслухмянасці і прабачэнні казаў ён у сваім каментары да фільма.
Увазе наведвальнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены кніжная выстава з новымі паступленнямі духоўнай літаратуры і праваслаўны буккросінг.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.