Праваслаўны кінасеанс

размещено в: Новости | 0

Увазе наведвальнікаў праваслаўнага кінасеанса на гэты раз было прапанавана тры кароткаметражных фільма: “Радасць в старость”, “Автобус” і “Стеклянный”. Розныя па зместу кінастужкі аб’ядноўваюць  пытанні аб маральна-духоўных каштоўнасцях.

Любоў да блізкіх, міласэрнасць, узаемадапамога, сумленнасць – такія тэмы, узнятыя ў кінастужках, абмяркоўваліся пасля іх прагляду з настаяцелем Свята-Георгіеўскага храма іерэем Віталем Мацюлька. Святар прыводзіў прыклады з Евангелля, узгадваў біблейскія прытчы, каментуючы сітуацыі з фільмаў. Айцец Віталь распавёў пра Даравальную нядзелю, адказаў на хвалюючыя пытанні.

Оставить ответ