Праваслаўны кінасеанс

размещено в: Новости | 0

Тэмы срэбралюбства, пакаяння і даравання былі закрануты на лістападаўскім праваслаўным кінасеансе. Увазе наведвальнікаў быў прапанаваны новы мастацкі фільм “Герасім”, зняты маладым рэжысёрам Расціславам Мусаевым. Драма дебютавала на фестывалі ў Яраслаўлі, была добра прынята глядачамі, напрыканцы паказу людзі апладзіравалі рэжысёру. Такое ж незабыўнае ўражанне пакінуў фільм і ў удзельнікаў праваслаўнага кінасеанса.

На абмеркаванні іерэй Віталь Мацюлька на прыкладзе герояў карціны тлумачыў сэнс духоўнага жыцця згодна запаведзям, казаў пра каштоўнасць сапраўднага пакаяння, адказваў на пытанні.

На кінасеансе можна было пазнаёміцца з кнігамі праваслаўнай тэматыкі, якія былі прадстаўлены на выставе “Свет з Богам”.

Оставить ответ