Праваслаўны кінасеанс

размещено в: Новости | 0

Пасля летняга перапынку чытачы бібліятэкі зноў былі запрошаны на праваслаўны кінасеанс. Напярэдадні адзначаўся Дзень пажылых людзей, таму для прагляду быў прапанаваны фільм “Наш дом”, які ўздымае праблемы менавіта гэтай катэгорыі насельніцтва. Пасля смерці мужа гераіня кінастужкі адчула сябе адзінокай і непатрэбнай, спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Яна была выратавана бяздомнай жанчынай і знайшла сябе ў справах міласэрнасці і дабрыні. Менавіта аб гэтым вялася размова пасля кінасеансу.

Настаяцель  Свята-Георгіеўскага храма іерэй Віталь Мацюлька патлумачыў прысутным сэнс фільма, казаў пра любоў да бліжняга, хрысціянскія каштоўнасці і аб неабходнасці рэальных спраў, якія складаюць наш духоўны скарб.

Оставить ответ