Праваслаўныя святыні Беларусі

размещено в: Новости | 0

Сустрэча з аўтарам кнігі “Праваслаўныя святыні Беларусі” кандыдатам культуралогіі Н. І. Шчарбаковай была арганізавана ў рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь”. Наталля Іванаўна распавядала пра цудатворныя і мясцова ўшанаваныя абразы Божай Маці на землях Беларусі, асабліва прыпынілася на святынях Маладзечанскай епархіі. Вялікую цікавасць прысутных выклікала прэзентацыя, у якой былі прадстаўлены кафедральныя саборы, ушанаваныя іконы, новамучанікі, святыя крыніцы і храмы. Аўтар кнігі адказала на шматлікія пытанні чытачоў.

На мерапрыемстве працавала выстава “Кнігі веры і святла”.

Оставить ответ