Прававы экскурс «Канстытуцыя як аснова сістэм дзяржавы» і дзелавая гульня «Законы нашага жыцця»

размещено в: Новости | 0

15 сакавіка супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі правялі прававы экскурс «Канстытуцыя як аснова сістэм дзяржавы» і дзелавую гульню «Законы нашага жыцця» ў навучальных установах горада Маладзечна.

Юныя грамадзяне абмеркавалі свае правы і абавязкі, даведаліся пра тое, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 1994 года, са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на трох рэспубліканскіх рэферэндумах. Навучэнцам з дапамогай прэзентацыі распавялі, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асноўным дакументам дзяржавы. Тут запісаныя правілы, якія вызначаюць жыццё нашай краіны, правы і абавязкі яе грамадзян. Дзякуючы Канстытуцыі кожны чалавек можа адчуваць сябе абароненым, ведаючы, што яго правы і свабоды не будуць ушчэмленыя. Далей пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права Беларусі, структурай і яе асноўнымі часткамі. З цікавасцю прынялі ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды па па канстутыцыйнаму праву.

Оставить ответ