Помнім, ведаем і ў сэрцах захоўваем

размещено в: Новости | 0

Гады бягуць, ляцяць, імчацца

Як быццам бы імгненняў рой,

Але нам нельга забывацца

Пра боль, пакінуты вайной.

 М. Бельскі

Маладое пакаленне павінна знаць і помніць гісторыю свайго краю, каб пасля пакінуць гэту памяць сваім дзецям і ўнукам.

“Помнім, ведаем і ў сэрцах захоўваем” – пад такой назвай 20 ліпеня прайшла краязнаўчая экскурсія, арганізаваная сельскай інтэграванай бібліятэкай аграгарадка Гарадок для сваіх юных чытачоў. Пешшу, з прыгожымі букетамі, адправіліся яны па памятных мясцінах ваколіцы вёскі.

Першы прыпынак – помнік землякам у скверы, загінуўшых у гада Вялікай Айчыннай вайны.

Затым дань памяці ахвярам фашызму была аддана каля брацкай магілы і памятнага знака, месца пахавання 900 мірных жыхароў яўрэйскай нацыі, растраляных фашыстамі 11 ліпеня 1942 года.

Пра подзвігі і гераічную гібель камсамольцаў, растраляных ля возера ў вёсцы Гарадок у ліпені 1919 года, сведчаць тры вялікія валуны ля дарогі.

Удзельнікам экскурсіі дэманстравалісь дакументы і фотаздымкі ваенных гадоў, сабраныя ў сельскай бібліятэкай.

Оставить ответ