Прапануем Вашай увазе падборку анлайн-рэсурсаў, дзе можна бясплатна пагартаць кніжныя старонкі.
Адна з самых сучасных лічбавых бібліятэк у свеце і самая вялікая Бібліятэка такога кшталту ў Польшчы. Праект Нацыянальнай Бібліятэкі Польшчы прадстаўляе не толькі ўласныя зборы, але і аб’екты іншых устаноў, аблічбаваныя з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій: старадрукі, рукапісы, графіка, карты, нататкі, фотаздымкі, улёткі, афішы і паштоўкі.
Класіка польскай і сусветнай літаратуры ў электронным выглядзе, ёсць і аўдыякнігі таксама!
Электронная калекцыя навуковых кніг польскіх даследчыкаў, дзе прадстаўленыя розныя прадметныя сферы.
? eBook.pl
Сервіс, прывечаны электронным выданням, з калекцыяй бясплатных часопісаў і кніг.
? Самая вялікая бібліятэка дзіцячых радыёспектакляў “Bajkowisko”
Найлепшыя польскія дыктары і вядомыя артысты чытаюць цікавыя гісторыі, аздобленыя прыгожымі ілюстрацымі.
Магутны каталог польскіх падкастаў: культура, фатаграфія, маркетынг, рынак, кухня, здаровае харчаванне, бізнес, аўтамабілі і нават спецыяльны падкаст для прагулак з сабакам.
Наведвальнікам Відэатэкі прапануем:
Вялізны партал, які сабраў дакументальныя, мастацкія, анімацыйныя, эксперыментальныя фільмы, запісы тэатральных і оперных спектакляў, канцэртаў, праграм на культурныя, сацыяльныя і побытавыя тэмы, а таксама радыёперадачы і літаратурныя праекты.
У час карантыну кожны дзень а 20:00 (па польскім часе, па беларускім гэта 22:00) — спецыяльныя паказы.
Спецыяльная платформа для аблічбаваных і рэканструяваных серыялаў, фільмаў і тэлевізійнага тэатра️. ️Глядзіце абсалютна бясплатна класіку польскага кіно ў новай якасці.
Гэта ўсё тычыцца класікі, якая вельмі часта даступная анлайн бясплатна.
Але нас часта пытаюць, дзе знайсці навінкі прозы, паэзіі, актуальныя і адзначаныя прэміямі выданні. Спяшаемся з адказам. Ва ўмовах каранціну многія кніжныя парталы адкрываюць доступ да сваіх збораў. Часам гэта цалкам бясплатна, часам – з вялікай зніжкай. Прапануем вашай увазе кароткі агляд найбольш цікавых прапаноў.
Empik Premium “Czas w domu” – звычайна платная паслуга найбуйнейшай польскай анлайн-кнігарні, на час каранціну даступная бясплатна цягам 60 дзён. Гэта знак падтрымкі ад партала ў сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй. За нуль злотых вы атрымліваеце доступ да 13 тысяч электронных і аўдыёкніг. Трэба толькі зарэгістравацца ў сістэме, упісаць свой e-mail і атрымаць на яго адмысловы код. Кнігі даступныя для чытання і праслухоўвання ў мабільным прыкладанні Empik Go. Код адкрывае доступ не да ўсіх збораў кнігарні, але разнастайнасць уражвае: дэтэктывы Войцеха Хмеляжа і Зыгмунта Мілашэўскага, раманы Януша Леона Вішнеўскага, найноўшыя рэпартажы (у тым ліку і на медыцынскія тэмы), фантастыка, кнігі для дзяцей і моладзі.
Інтэрнэт-кнігарня Woblink штогод радуе чытачоў акцыяй Czytaj.pl, але мае таксама сталы раздзел з бясплатнымі электроннымі кнігамі. Варта зірнуць на прапанову кнігарняў Publio (звярніце ўвагу на падборку школьных падручнікаў) і Nexto (калі вы цікавіцеся музыкай – у наяўнасці цэлых 12 тамоў “Гісторыі польскай музыкі”).
Добрыя зніжкі на электронныя кнігі цяпер можна знасці на старонцы выдавецтва Wielka Litera і на старонцы Legimi.pl (кошты на месячны абанемент партала legimi.pl пачынаюцца ўжо ад 6,99 zł).
Цалкам прысвечана электронным выданням бясплатная інтэрнэт-кнігарня Ebooks43.pl. На старонцы можна знайсці цікавыя зборнікі апавяданняў. Каб спампаваць кнігу, неабходна стварыць акаўнт. Сервіс прапануе кнігі ў фарматах PDF, ePub i MOBI.
Старонка “Fantastyka Polska” – гэта прыватная ініцыятыва, якая бясплатна прапануе доступ да 300 кніг сучасных польскіх аўтараў-фантастаў. Усе тэксты змешчаныя на старонцы самімі аўтарамі, для чытання дастаткова толькі зарэгістравацца.
Przystanekhistoria.pl – гэта старонка пад патранатам Інстытута нацыянальнай памяці, якая прапануе вялікую падборку электронных публікацый на тэму гісторыі Польшчы ХХ стагоддзя. Узнаўленне незалежнасці, міжваеннае дваццацігоддзе, Другая сусветная вайна, антысавецкае падполле, Польская народная рэспубліка і дзейнасць “Салідарнасці”. Ёсць таксама аўдыё- і відэаматэрыялы: лекцыі, дэбаты і падборка адмысловых ролікаў для дзяцей.
Кожны дзень на сваіх старонках у сацыяльных сетках Польскі Інстытут у Мінску змяшчае спасылкі на самыя цікавыя польскія анлайн-мерапрыемствы. Падчас каранціну можна наведаць музеі, выставы, сустрэчы з аўтарамі і творцамі, спектаклі і канцэрты.
https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku/
https://vk.com/instytut_polski_w_minsku
https://twitter.com/PLInst_Minsk
Будзьце здаровыя!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.