“Поле цудаў” па творах Янкі Галубовіча

размещено в: Новости | 0

Уся літаратурная Беларусь ведае пісьменніка і публіцыста Янку Галубовіча (Янку Баравога), выхадца з нашай Маладзечанскай зямлі. Пісаў ён для дзетак-малалетак казкі і апавяданні пра родную прыроду, яе непаўторная прыгажосць ў яго замалёўках і кароткіх гісторыйках зачароўвае і дарослых. А аматары дэтэктываў могуць дапамагаць міліцыі раскручваць клубок крыміналу ў яго вострасюжэтных аповесцях.

Для большага азнаямлення з творчасцю земляка, першага красавіка, ў сельскую бібліятэку-клуб в.Турэц-Баяры былі запрошаны дзеці са школьнага аздараўленчага лагера на гульню “Поле цудаў”. Увагай малых адразу ж завалодала кніжная выстава ў чамадане “Любіць родную зямлю…”, і вельмі прыемна было бачыць шчаслівыя твары дзяцей, калі яны пазнавалі прачытаныя ўжо кнігі Янкі Галубовіча.

Пытанні для першых тураў гульні па творах Івана Іванавіча былі такія: а) якая птушка ў казцы шукала па лесе сваіх дзетак, ды так і не знайшла? (зязюля); б) які дзікі драпежны звер залез у лазню ў адным з апавяданняў? (рысь); в) які лясны звярок у казцы “Лясная лекарка” быў доктарам? (вавёрка). І дзеці – малайчынкі, вельмі хутка ўсё ўгадалі, нягледзячы на шматлікія пераходы ходу і банкроты! А разгадаць фінальнае пытанне: якое імя было ў вожычка ў апавяданні “Як непаседа Пракоп заблудзіўся”? перашкодзіў сектар “прыз” на барабане – хто ж устаіць супраць такой спакусы! Таму да супергульні з пытаннем: што дзед Ігнась называў жывым барометрам у аднайменным апавяданні (прыроду) – малыя так і не дайшлі. Аднак сувеніры і салодкія прызы іх суцешылі. Гульня ёсць гульня, такія ў яе правілы.

Оставить ответ