У святочныя калядныя дні чытачы абанемента цэнтральнай бібліятэкі былі запрошаны на праграму ”Под чистым небом Рождества”.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі гэтага свята, адказвалі на пытанні інтэлектуальнага турніра, узгадвалі літаратурныя і кінематаграфічныя творы, слухалі музыку, каштавалі стравы святочнага стала. адным з упрыгожваннем і кулінарным шэдэўрам якога стала навагодняя ялінка. На сталах былі і стравы з аповесці М.Гогаля “Ноч перад Калядамі”. Чытачам трэба было прыгадаць чым любіла частаваць гасцей Салоха, якую ежу бралі парубкі падчас калядавання, што елі казакі з міс, размалёваных Вакулай і г. д.
Удзельнікам таксама прапаноўвалася ўспомніць па малюнкам назвы зімовых казак, праверыць свае веды ў іншых цікавых конкурсах. Пераможцы атрымалі прызы з сімвалам 2018 года.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.