Гісторыя беларускага народа – шлях нялёгкі і няпросты, поўны драматычных падзей і “цёмных плямаў”. Яе можна вывучаць па падручніках, а можна па гістарычных раманах, калі яны напісаны з дакладнасцю і аснаваны на рэальных фактах. Менавіта такая магчымасць была прадстаўлена вучням І курса ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна” падчас літаратурнай гасцёўні “Плывец па рацэ гісторыі”, прысвечанай 80-годдзю пісьменніка Л.М.Дайнекі. Краявед і пісьменнік М.М.Казлоўскі вельмі грунтоўна асвяціў творчасць аўтара знакамітых гістарычных раманаў. Навучэнцы мелі магчымасць таксама праверыць свае веды па гісторыі і геаграфіі Беларусі, адказваючы на пытанні краязнаўчай віктарыны.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.