Страница находится в разработке. Ожидаются регулярные обновления и дополнения.

Атрошанка Таццяна АляксандраўнаАтрошанка Таццяна

Таццяна Аляксандраўна Атрошанка нарадзілася 17 ліпеня 1976 года ў пасёлку Вялікі Мох Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы №1 г. Буда-Кашалёва паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны на філалагічны факультэт (1993-1998). Менавіта там быў напісаны першы верш «Маладосць мая» >>>

Бароўскі Барыс Боровский Борис БоровскаяБароўскі Барыс

Бароўскі Барыс Венядзіктавіч нарадзіўся ў вёсцы Быкі (цяпер Рабінавая) Маладзечанскага раёна  ў 1947 годзе. Скончыў Гарадзілаўскую СШ. Выпускнік Саратаўскага ваенна-хімічнага вучылішча, інжынернага факультэта, а затым аддзялення інжынернага кіруючага складу Акадэміі хімічнай абароны імя маршала Цімашэнкі ў Маскве.  >>>

Надзея Бука 

Нарадзілася 2 снежня 1981 года ў горадзе Маладзечна. Мастачка, журналіст, дзіцячая пісьменніца. Надзя Бука – экстраардзінарная з’ява ў мастацтве і дзіцячай літаратуры. Мастачка Надзя Бука стварае дзівосны свет буцінанак. Пачаўшы з традыцыйных беларускіх выцінанак, яна прыйшла да свайго стылю: дзіўна вытанчанныя сюжэтныя карціны пры дапамозе нажніц і паперы. З дзяцінства прымала ўдзел у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.>>>

Бунта Тамара Пятроўна

Бунта Тамара

Тамара Пятроўна Бунта (Міжыгурская) нарадзілася 21 красавіка 1959 годзе ў горадзе Маладзечна. Вучылася ў маладзечанскай школе № 3, затым на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1979 годзе выйшла замуж за аднакласніка Мікалая Уладзіміравіча Бунта, на той час курсанта вайсковага вучылішча. У 1980-1994 гадах жыла за межамі Беларусі, працавала на розных пасадах у вайсковых установах і часцях, дзе праходзіла служба яе мужа. Пасля вяртання ў 1994 годзе на радзіму ў Беларусь >>>

Галубовіч Янка

Галубовіч Янка (Іван Іванавіч) (псеўд. Янка Баравы; 26.05.1942 – 19.12.2014), празаік, публіцыст Нарадзіўся 26.5.1942 г. ў в. Пранчэйкава Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў трактарыстам у родным калгасе, па камсамольскай пуцёўцы паехаў працаваць на цаліну. Служыў у Савецкай Арміі. Затым паехаў працаваць >>>

Гардынец Лідзія

Гардынец Лідзія Міхайлаўна нарадзілася 29 красавіка 1952 года у в. Аўгустова Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мінскага кааператыўнага тэхнікума працавала ў сферах гандлю Валожынскага раёна і г.Маладзечна. Пісаць вершы пачала ў школьныя гады. Удзельніца конкурса Мінскага абласнога фестывалю маладых паэтаў. Першая публікацыя з’явілася ў валожынскай раённай газеце «Працоўная слава» у 1967г. Друкавалася на старонках «Маладзечанскай газеты» >>>

Даргель Мікалай

Даргель Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 14 студзеня 1941 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Дворышча на Міёршчыне. У 1959 годзе закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а ў 1974 – Беларускі палітэхнічны інстытут. Працоўны шлях пачаў у 1959 годзе ў Маладзечне, потым стаў ваенным будаўніком ва Ўсходняй Сібіры. Прымаў актыўны ўдзел ва ўзвядзенні аб’ектаў Лідскай, а затым Маладзечанскай зон і ўсяго паўночна-заходняга рэгіёну Мінскай вобласці. Будаваў пасёлкі для пацярпелых ад аварыі >>>

Жураўлёў Аркадзь

Жураўлёў Аркадзь Трафімавіч нарадзіўся 13 верасня 1955 года ў вёсцы Гарані Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Вішнеўскую сярэднюю школу (1972г.). З гэтым маляўнічым кутком звязаны самыя першыя і найлепшыя ўражанні, самаўсведамленне і самасцвярджэнне пісьменніка. У Смаргонскай газеце «Светлы шлях» у далёкім 1967 годзе пяцікласнік Вішнеўскай сярэдняй школы апублікаваў сваю першую заметку і атрымаў свой першы  >>>

Казлоўскі Міхась

Казлоўскі Міхась (Міхаіл Міхайлавіч). Грамадскі дзеяч, публіцыст, рэдактар, выдавец. Нарадзіўся 09 лютага 1960 г. у в. Рабінавая Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. З маладых гадоў застаўся сіратой. Працаваў на заводзе, служыў у Савецкай арміі. Быў навуковым супрацоўнікам Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, кіраўніком клуба ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. Маладзечна. З 2000 г. – супрацоўнік аддзела маркетынга >>>

Каханоўскі Генадзь

Доктар гістарычных навук, пісьменнік, краязнаўца. Нарадзіўся  Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі 8 студзеня 1936 года ў вёсцы Дамашы Маладзечанскага раёна. Яго бацька, Аляксандр Аляксеевіч, хоць і меў тры класы адукацыі, але добра пісаў, па-майстэрску іграў на балалайцы і мандаліне. Быў майстравым чалавекам, любіў зямлю, трымаўся яе і толькі раз пакінуў на працяглы тэрмін свае Дамашы – калі быў мабілізаваны >>>

Клемянок Ала

Клемянок Ала Леанідаўна – журналіст, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2003 года. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Нарадзілася ў г. Маладзечна Мінскай вобласці. Закончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала на радыёзаводзе «Спадарожнік», у дзіцячай бібліятэцы, карэспандэнтам шматтыражнай газеты >>>

Козел Иван ВасильевичКозел Іван

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую сярэднюю школу №1 у 1949 г. Настаўнічаў у Віткаўшчынскай пачатковай (1949-1959), Ермакоўскай сямігадовай (1959-1960) і Красненскай сярэдняй (1960-1963) школах Маладзечанскага раёна. Адначасова завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта >>>

Янка Купала

Янка Купала, сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай воласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) – 28 чэрвеня 1942, Масква. Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з «парнаснікаў»; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І. К.; Я. К.; К-а; Л.; І. Л.; Л. І. Беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.  >>>

 Нарейка Настасся Nareiko AnastasiaНарэйка Настасся

Нарадзілася 28 лістапада 1986 года ў горадзе Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, дзе выкладанне вялося выключна на роднай мове. На роднай мове, прызналася паэтка, размаўлялі заўсёды і дома.  Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці. Са школьных гадоў захаплялася паэзіяй, спрабавала пісаць вершы на беларускай і рускай мовах, займалася ў клубе юных журналістаў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”.   >>>

Уладзімір Садоўскі

—  пісьменнік, краязнаўца, блогер. Нарадзіўся 19 сакавіка 1987 года. Скончыў школу ў Маладзечне, затым энергафак БНТУ Мае дыплом інжынера. Жыве ў Маладзечне, працуе інжынерам-праектантам, даследуе гісторыю горада, а таксама вывучае архітэктуру міжваеннага перыяду, пазаштатны журналіст партала tut.by. Цікавіцца гісторыяй архітэктуры і аўтамабілебудавання. >>>

Тацяна СапачТаццяна Сапач

Нарадзілася 26 жніўня 1962 года ў в. Маркава Маладзечанскага раёна. Скончыла Маркаўскую сярэднюю школу і факультэт журналістыкі БДУ. Паэтка, журналістка, перакладчыца. Жыла і працавала ў Брэсце і Гомелі. У 1987 годзе пераехала з сям’ёй у Маладзечна, дзе жыла да 1990 года. З 1990г. – у Вільні. Заснавальнік і аўтар культуралагічнай праграмы “Альбаросіка» на Беларускім радыё (1987-1989). Супрацоўнік радыястанцыі “Балтыйскія хвалі” (2000-2001). Адна з аўтараў перадачы “Палітычная геаграфія” беларускай службы >>>

Семашкевіч Рыгор

Семашкевіч Рыгор паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся 12 верасня 1945 года ў в. Дамашы Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Лебедзеўскую сярэднюю школу і філалагічны факультэт БДУ. Працаваў дырэктарам школы на Смаргоншчыне, выкладчыкам беларускай літаратуры ў Белдзяржуніверсітэце >>>

 

Сільнова Людміла Данілаўна

Сільнова Людка

Людка Сільнова – паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў Маладзечна. Кароткае літаратурнае імя ўзяла з аднайменнага верша знакамітага земляка Янкі Купалы. Скончыла філалагічны факультэт БДУ у 1979 годзе. Працавала на Маладзечанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, БДУ, ва ўстановах асветы Уздзенскага раёна і Мінска, з 1986 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.>>>

Хазянін Аляксандр

Хазянін Аляксандр Аляксандравіч журналіст, празаік, публіцыст. Нарадзіўся 5 студзеня 1948 ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай  сям’і. Скончыў мясцовую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі БДУ, Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў на розных пасадах у валожынскай раённай газеце «Працоўная слава», галоўным рэдактарам «Маладзечанскай газеты». Цяпер – на пенсіі. >>>

Цыбульскі Кастусь

Кастусь Пятровіч Цыбульскі нарадзіўся 7 мая 1956 года ў в.Забалоцце Маладзечанскага раёна. Служыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе. Працаваў на заводзе фрэзероўшчыкам. Пасля заканчэння філфака БДУ займаў пасады інспектара па справах непаўналетніх >>>

Шатыронак Ірына Сяргееўна

Шатыронак Ірына

Шатыронак Ірына Сяргееўна – беларуская пісьменніца, празаік, журналіст, літаратурны крытык. Нарадзілася ў горадзе Маладзечна 29 жніўня 1954 года ў сям’і чыгуначнікаў. У чыгуначным раёне прайшло яе дзяцінства і юнацтва. Пасля заканчэння мясцовай школы № 7 працавала на заводзе ЗСПВ, абласным краязнаўчым музеі. Са школьных гадоў супрацоўнічала з мясцовай «Маладзечанскай >>>