У чэрвені 2022 года ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” аб’явіла конкурс лічбавага фотаздымка “Песні нашы не ведалі межаў” па матывах твораў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, прысвечаны іх 140-годдзю.
Мэтай конкурсу з’яўлялася папулярызацыя творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, далучэнне жыхароў горада і раёна да дзейнасці бібліятэк, павышэнне цікавасці да кнігі і чытання.
Конкурс праводзіўся па двух намінацыях “Свет твораў Янкі Купалы – твой погляд” і “Свет твораў Якуба Коласа – твой погляд”, для дарослых і для дзяцей да 15 год. Для удзелу ў конкурсе неабходна было выбраць з любога твора класікаў радкі, якія найбольш спадабаліся або цытату і праілюстраваць іх фотаздымкам. Інтэрнэт-галасаванне праводзілася на старонцы бібліятэкі у “Одноклассниках”. Аб’явы аб галасаванні размяшчаліся у сетках на старонках бібліятэкі ў “ВКонтакте”, “Facebook” і на сайце бібліятэкі.
Удзельнікі даслалі шмат цікавых фотаздымкаў. У выніку інтэрнэт-галасавання ў намінацыі “Свет твораў Якуба Коласа” першае месца падзялілі фота да верша “Хмаркі” і “Вясковыя дзеці”, другое месца – да верша “Сымон-музыка”, а трэцяе – да верша “На полі вясной”.
Сярод удзельнікаў-дзяцей першае месца атрымаў здымак да верша “Савось-распуснік”, другое месца – да верша “Вячэрнія хмаркі”, трэцяе месца – да верша “Дуб”.
У намінацыі “Свет твораў Янкі купалы – твой погляд”, першае месца атрымаў здымак да верша “Хлопчык і тётчык” па нумарам 9, другое месца фотаздымак да верша “Мая жонка”, трэцяе месца падзялілі здымкі да вершаў “Касьба” і “Поле”.
Сярод дзяцей першае месца заняў здымак да верша “Лясное возера” пад нумарам 5, другое месца здымак да верша “Яблыні цвітуць”, трэцяе месца здымак да верша “Мая малітва”.
Журы конкурсу выказала сваё меркаванне і размеркавала месцы сярод удзельнікаў па іншаму, а таксама выказала свае сімпатыі яшчэ некалькім здымкам. Заахвочвальныя месцы атрымалі здымкі: да вершаў Я.Купалы “Аб дзяўчыне”, “Снег”, “Хлопчык і лётчык”, “На купалле”, паэмы “Курган” і вершаў Я.Коласа “Птушкі ў лесе шчабяталі”, “Ручэй”.
Дзякуем усім за ўдзел і віншуем пераможцаў!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.