Песняры зямлі беларускай

Песняры зямлі беларускай

размещено в: Новости | 0

Супрацоўнікі абанемента Цэнтральнай раеннай бібліятэкі імя М.Багдановіча завяршылі гадавую праграмму “Песняры зямлі беларускай”, прысвечаную 135-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа конкурснай гульнею “Вобразы мілыя роднага краю”, распрацаваную на аснове жыцця і творчасці Я.Коласа.

Гульня прайшла ў бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў школы №2 і №7; а ў школе №4 за перамогу змагаліся вучні 8-х класаў. Бібліятэкараў парадавалі фантазія і веды вучняў усіх школ. Назвы каманд “Мара”, “Краязнаўцы”, “Чытачы”, “Каласкі”, “Васількі”, “Вяселка” адпавядалі зададзенай тэме, а ўзровень ведаў сведчыў аб зацікаўленнасці і адказнасці як вучняў, так і выкладчыкаў. Гульня праходзіла ў чатыры туры, на працягу якіх арганізатары і удзельнікі гульні “малявалі” “Вобраз паэта”, “Вобраз сям,і”, “Вобраз прыроды” і выпраўлялі “Блытаніцу вобразаў”, каб сістэматызаваць і замацаваць атрыманыя веды па жыцці і творчасці Я.Коласа. Пераможцы атрымалі ад бібліятэкараў салодкія пачастункі , ад адміністрацыі школ “Пахвальныя граматы”, а ў выніку, як лічаць бібліятэкары, выгоду атрымалі ўсе – адны перамогу, другія веды, трэція з карысцю правялі свой вольны час.

 

Оставить ответ