“Песняры зямлі беларускай” – так называецца праграма, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння слынных паэтаў Беларусі, якую распрацавалі супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча.
Яна ўключае 5 тэм разнастайных літаратурна-пазнавальных гульняў для моладзі. 15 лютага адбылася першая ўводная гульня гэтага цыклу – “Купала і Колас, вы нас гадавалі”. У ёй прынялі удзел вучні 11 класа агульнаадукацыйнай школы №8. Гульня прайшла ў тэставым рэжыме, каб вызначыць узровень ведаў навучэнцаў творчасці паэтаў, з мэтай далейшай падрыхтоўкі да наступных гульняў з улікам іх дасведчаннасці. Усяго плануецца правесці 10 гульняў сярод розных адукацыйных устаноў горада.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.