“Песняры зямлі беларускай”

“Песняры зямлі беларускай”

размещено в: Новости | 0

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, якую мы з вамі павінны ведаць, берагчы і памнажаць.

З такіх слоў пачала вядучая (бібліятэкар абанемента Цэнтральнай раеннай бібліятэкі імя М.Багдановіча) конкурсную гульню, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Яна была праведзена 14 сакавіка ў рамках праграммы “Песняры зямлі беларускай” з вучнямі старэйшых класаў СШ № 11.

Каманды Падарожнічалі” па жыцці і творчасці, успаміналі “Псеўданімы” паэта, выпраўлялі “Блытаніну” ў яго паэмах, а на прыканцы конкурсу спявалі “Песні Купалы”. Закончылася мерапрыемства паказам відэа з песняй “Малітва за Беларусь”, якая прагучала ў выкананні А.Ціхановіча і інш. удзельнікаў ўрачыстай цэрымоніі, у якой прыняў удзел Прэзідэнт РБ, у час сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, нацыянальных аб’яднанняў і дыпламатычных місій 2 кастрычніка 2015.

Оставить ответ