Тыдзень дзіцячай кнігі ў час школьных вакацый супрацоўнікі філіяла №1 “Гарадская бібліятэка” пачалі 25 сакавіка з сустрэчы з маладзечанскай паэтэсай Тамарай Іванаўнай Аўсяннікавай. Для школьнікаў 1-2 класаў, наведвальнікаў аздараўленчага лагера, ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна” гэта была першая жыццёвая сустрэча з сапраўдным паэтам і перашае сурьёзнае знаёмства з беларускай паэзіяй. Напачатку сустрэчы бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх чытачоў з бібліятэкай і з некаторымі творамі для дзяцей маладзечанскіх творцаў: М.Багдановіч “Мушка-зелянушка”, Я.Купала “Хлопчык і лётчык”, Я.Галубовіч “Чаму мядзьведзь бярозавікаў не любіць” і інш. А Тамара Іванаўна распавядала пра свой жыццёвы шлях, чытала “Забаўлянкі” і вершы са зборніка “Першацветы”. А каб было больш цікава і весела, выкарыстоўвала прыёмы са сваёй былой педагагічнай практыкі – фізкультмінутку, гульню ў вершаванкі і разнастайныя загадкі. Бібліятэкары, выкладчыкі і дзеці шчыра ўдзячны паэту за сустрэчу.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.