Ядвіга Раздзялоўская


“ПАСАДЗІЦЕ ЯБЛЫНЬКУ


НА МАЁЙ МАГІЛЕ.


НЯХАЙ КАРЭННЯМІ


ВЫСМАКЧА МЯНЕ,


І МЫ ЗАЎСЁДЫ БУДЗЕМ


З ВАМІ РАЗАМ


ЯК ЯНА РАСЦВІЦЕ


ПА ВЯСНЕ.”



Ядвіга Раздзялоўская


Успамінае Юрась Церабун:

ЖЖЖКаб увекавечыць памяць пані Ядвігі сціплым помнічкам з мікашэвіцкага камня і мемарыяльнай дошкай на доме, мы з Юрасём Герасіменка-Жызнеўскім пайшлі у гарвыканкам. Нас ветліва прыняў Яфім Ідэльчык, які запрасіў Паліну Вашкевіч. Ітэлігентным людзям не прыйшлося тлумачыць, хто такая Ядвіга Раздзялоўская. Нам адказалі: “Рабіце, што лічыце патрэбным. Грошы знойдзем.”

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖЮрась вычарціў эскізы, шрыфты і неўзабаве ўстанавілі помнік і адкрылі мемарыяльную дошку. На адкрыцці былі прадстаўнікі пасольства Польшчы ў Беларусі, гараждане, мастак Пётр Дурчын і нашы мастакі, якіх пані Ядвіга называла калегамі.

Ядвіга Раздзялоўская

Дзень вясны, Ядвігі і Шапэна

ЖЖЖЗварот да сяброў і паслядоўнікаў не згубіўся ў часе, а словы не сцерліся з памяці. Дзень 1 сакавіка для маладзечанскіх майстроў мастацтва заўсёды быў адметным не толькі як брама ў вясну – яе пранізаныя сонцам капяжы са стрэх, што залатымі ніцямі злучаюць неба і зямлю, першыя пругкія штуршкі жывога соку ў галінках здранцвелых за зіму дрэў… Зрадні гэтаму подыху вясны была і ёсць жыццесцвярджальная, узнёслая творчасць Шапэна, дзень нараджэння якога прыпаў на 1 сакавіка. Ядвіга Іосіфаўна Раздзялоўская заўсёды яго адзначала, тым больш, што гэта быў і яе дзень нараджэння, а вялікі Шапэн быў яе любімым кампазітарам і земляком.

ЖЖЖУжо многа год, як няма на гэтым свеце пані Ядзі. Засталася мемарыяльная дошка на доме, дзе жыла мастачка, настаўніца і “хросная” маці многіх маладзечанскіх творцаў, засталася памяць у сэрцах тых, хто яе любіў, а яшчэ яе карціны… І традыцыя  на пачатку вясны ладзіць мерапрыемствы ў памяць аб таленавітай мастачцы. Гэта вялікае шчасце ўспамінаць незабыўную пані Ядзю, мастачку Ядвігу Іосіфаўну Раздзялоўскую. Кожную вясну Ядвіга Іосіфаўна прыходзіць да нас у квецені садоў і кветак, якія так любіла маляваць.

Ядвіга Раздзялоўская

1993 год

ЖЖЖАдбылася вялікая вечарына, прысвечаная памяці мастачкі Ядвігі Іосіфаўны Раздзялоўскай, якая пайшла з жыцця ў мінулым годзе.

ЖЖЖШмат цёплых слоў у адрас Ядвігі Іосіфаўны сказалі пры адкрыцці выставы жывапісу і самой вечарыны загадчыца гарадскога аддзела культуры Надзея Сідарэнка і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі. З 1960 па 1992 год жыла ў нашым горадзе гэта цудоўная жанчына. За гэты час вакол яе склаўся цэлы асяродак творчай інтэлігенцыі і таму на выставу прадстаўлены творы не толькі Ядвігі Іосіфаўны, але і яе вучняў, якія, дзякуючы сяброўскай дапамозе і педагагічнаму таленту Раздзялоўскай самі ўжо сталі прафесійнымі і вядомымі мастакамі.

ЖЖЖВельмі высока ацаніў творчасць Ядвігі Раздзялоўскай першы саветнік пасольства Рэспублікі Польшча па пытаннях культуры Марэк Галкоўскі, які адзначыў, што яна, як і такія, напрыклад, дзеячы культуры і літаратуры, як Сымон Будны, ян Чачот, Адам Міцкевіч і іншыя, проста не можа быць аднесена да нейкага аднаго народа, што яна належыць не толькі Беларусі і Польшчы, а ўсёй еўрапейскай культуры.

2012 год (Да 110 годдзя с Дня нараджэння)

ЖЖЖДа 110-гадовага юбілею мастачкі ў Палацы культуры адкрылася выстава яе работ. Падзея адбылася дзякуючы намаганням Юрыя Церабуна, захавальніка мастацкай спадчыны Раздзялоўскай і чалавека, які даглядаў усе апошнія гады свайго настаўніка, а таксама Галіны Сушко, кіраўніка мастацкай студыі.

ЖЖЖАдмыслова для выставы Юрый Церабун падрыхтаваў дакументальны фільм, над якім працаваў пяць гадоў. У фільме вядомыя маладзечанскія мастакі распавядаюць аб ролі Раздзялоўскай у іх творчасці і жыцці, аб уплыве на станаўленне мастацкага жыцця ў Маладзечна. Пад музыку ўлюблёнага кампазітара паказаны шэраг фатаграфій і рэпрадукцый яе работ.

ЖЖЖКолішнія вучні згадвалі Раздзялоўскую не толькі як мастака, але і як звычайнага чалавека, бо яна змагла, не гледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці, заставацца рамантыкам, прыгожай жанчынай, сябрам і настаўнікам.

ЖЖЖДарэчы, дзеля папулярызацыі творчасці мастачкі сярод моладзі Галіна Сушко з вучнямі студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ДУ “Палац культуры” зладзілі ўласную невялікую выставу прысвечаную творчасці Я. Раздзялоўскай.

2017 год (Да 115 годдзя с Дня нараджэння)

ЖЖЖПамятнай даце з дня нараджэння Ядвігі Раздзялоўскай была прысвечана і выстава творчых работ мастакоў раёна «Вясна. Музыка. Жывапіс» у Палацы культуры. У час прэзентацыі гучалі класічныя творы, на экране дэманстраваліся мастацкія работы Ядвігі Іосіфаўны, відэакадры таксама нагадалі адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме вядомай мастачкі па вуліцы Віленскай, 5, знятае на камеру яе сябрамі. А потым успамінамі падзяліліся тыя, каму пашчасціла ведаць асабіста светлага, таленавітага чалавека. Падыходзілі да мікрафона Мікола Аўчыннікаў, Ірэна Ханеўская…

ЖЖЖНа выставе гледачы маглі пабачыць самыя веснавыя, празрыстыя і паветраныя працы Міколы Аўчыннікава, Аляксандра Пашкевіча, Рыгора Мяжуева, Уладзіміра Тамашэвіча, Юрыя Церабуна, Віктара Камлюка, Дзмітрыя Сакалоўскага, Наталлі Аўчыннікавай, Алены Владыкі, Галіны Сушко, Лізаветы Чырвонцавай, Ірэны Ханеўскай, Інгі Буды, Васіля Казака.

ЖЖЖІ, канешне ж, падчас імпрэзы гучала музыка Шапэна, кампазітара, якога так любіла пані Ядзя.

ЖЖЖУ дзіцячай мастацкай школе з нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Ядвігі Іосіфаўны "расцвіла" белая яблынька. Вытанчаную выцінанку выразалі з паперы настаўнікі ДМШ. Выставы, прысвечаныя памяці Ядвігі Раздзялоўскай, ладзяцца ў школе традыцыйна. Але сёлета калектыў, які папоўніўся маладымі творчымі сіламі, прадставіў новую экспазіцыю і па-іншаму аформіў яе.

ЖЖЖПрацавалі так творча і натхнёна, быццам на самай справе набліжалі вясну. Яе пачатак у многіх асацыіруецца менавіта з днём нараджэння Ядвігі Раздзялоўскай.

ЖЖЖМастацтва, калі яно сапраўднае, нельга абмежаваць ні прасторай, ні часам. Ёсць надзея, што насуперак законам прыроды ў пачатку сакавіка штогод будзе расцвітаць у нашым горадзе белая яблынька – напамін пра сапраўдную Асобу. Мастачку. Жанчыну.

2021 год

ЖЖЖТрадыцыйна, на пачатку сакавіка адкрылася выстава ў Палацы культуры, прысвечаная Ядвізе Радзялоўскай і мастакам маладзечанскага краю “ПАНІ ЯДЗЯ ЗБІРАЕ СЯБРОЎ”.

ЖЖЖМастакі Аляксандр Пашкевіч, Рыгор Мяжуеў, Анатоль Акулік, Васіль Таркан, Мікола Аўчыннікаў, Уладзімір Тамашэвіч адказалі на пытанні вядучай Алены Кучко.

ЖЖЖНа ёй прадставілі працы ўдзельнікаў студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага раёна і маладых мастакоў. Некаторыя з прадстаўленых работ з’яўляліся копіямі на творы Раздзялоўскай. А з некаторых партрэтаў, напісаных удзельнікамі студыі, пазіралі сучасныя маладзечанскія мастакі Рыгор Мяжуеў, Анатоль Акулік, Генадзь Селядзец, Мікола Аўчыннікаў.


Loading...