Па хвалях нашай памяці

размещено в: Новости | 0

1 кастрычніка  ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча адбылася святочная праграма “Па хвалях нашай памяці”, прысвечаная Дню пажылога чалавека і  Міжнароднаму дню музыкі. Тут сабраліся чытачы сталага ўзросту, каб успомніць маладосць і тыя гады, на якія яна выпала. Ім давялося перажыць нямала прыемных, настальгічных хвілін за кубачкам гарбаты.І размова вялася пра песню, а менавіта пра савецкую песню,якую любяць людзі усіх узростаў і прафесій за прыгажосць мелодыі і глыбіню пачуццяў. Супрацоўнікі абанемента прапанавалі удзельнікам іх успомніць і праспяваць. Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе каманднай гульні.

Тэматыка конкурсных заданняў была самая разнастайная. Узгадваліся песні патрыятычныя, лірічныя, аўтарскія і песні аб Вялікай Айчыннай вайне. Не абмінулі і беларускую песню, якая была вельмі папулярная ў постсавецкай прасторы. Напрыканцы нашым удзельнікам было прапанавана конкурснае заданне “Угадай мелодыю з 5 нот”, якую праводзіў выкладчык музыкі Авенір Дудко.

Уся праграма прайшла у шчырай і сардэчнай атмасферы. Пераможцы атрымалі памятныя прызы.

Оставить ответ