Па слядах летапісца беларускай гісторыі

размещено в: Новости | 0

Да стагоддзя гісторыка, ганаровага грамадзяніна г. Маладзечна, пісьменніка Міколы Ермаловіча супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі квэст Па слядах летапісца беларускай гісторыі”. Маршрутам па месцах, звязанымі з імем славутага земляка, праходзілі каманды першага курса Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Хлопцам і дзяўчатам трэба было не толькі знайсці, карыстаючыся сляпой картай, дом знакамітага гісторыка, помнікі і інш., але і выканаць заданні. Пры гэтым трэба было праявіць назіральнасць, знаходлівасць і кемлівасць. Навучэнцы паспяхова прайшлі маршрут і далі правільныя адказы на ўсе пытанні.

Пранікненна і эмацыянальна пра Міколу Ермаловіча распавядаў удзельнікам квэста пісьменнік Міхась Казлоўскі, які ведаў яго асабіста.

Оставить ответ