Па родным сцяжынкам

размещено в: Новости | 0

Цікавую гульню-падарожжа “Па родным сцяжынкам”, да 80-годдзя з дня нараджэння маладзечанскага пісьменніка Я. Галубовіча, падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №1 і правялі яе 8 чэрвеня з падлеткамі летняга аздараўленчага лагера школы №12.

Янка Галубовіч знакаміты сваімі краязнаўчымі эсэ і нататкамі, казкамі пра звяроў і птушак, што водзяцца ў беларускіх палях і лясах. Многія яго творы ўвайшлі ў хрэстаматыі для пазакласнага чытання. Гэтым і скарысталіся бібліятэкары , аднак пашырылі кола падарожжаў на гістарычную і літаратурную тэмы.

Гульня ўяўляла сабой своеасаблівы квэст з 6 станцый, на кожнай з якой падарожнікі адшуквалі свае пуцявыя заданні, пасля выканання якіх рухаліся далей згодна маршрутнага ліста. Для вастрыні гульні, ўсе удзельнікі былі падзелены на тры каманды: зубраняты, бусляняты і васілёчкі. Сярод станцый (“Мая Маладзечаншчына”, “Экалагічная”, “Гарады Беларусі” і г.д.), найбольшую цікавасць вызывала “Казачная”, бо на ёй можна было атрымаць прызы пасля правільнага выканання задання, сярод якіх адзін быў таямнічы і забаронены, таму што пасля ўзяцця яго каманда выбывала з гульні. Ні адна каманда не спакусілася і з гонарам усе дайшлі да фіналу. Але тут узніклі спрэчкі аб перамозе, якую каманды вырашылі ў ходзе петушыных боек.

Не гледзячы на скептычны настрой некаторых падлеткаў у пачатку сустрэчы, гульня-падарожжа зацікавіла ўсіх, хоць пакрыўджаныя засталіся, бо не змаглі перамагчы і атрымаць прызы. Алеж на тое і спаборніцтвы, каб пасля іх завяршэння заставаўся стымул для чытання і набыцця ведаў.

Оставить ответ