Па ваколіцах роднай вёскі

размещено в: Новости | 0

Багатая і слаўная гісторыя нашай Радзімы ўвабрала ў сябе мінулае і сучаснае тысяч гарадоў і вёсак. Сярод іх і наша вёска Гарадок. Яна па ўзросту з’яўляецца равесніцай Масквы, а на Маладзечаншчыне Гарадок самы старажытны.

8 ліпеня сельская інтэграваная бібліятэка №10 аграгарадка Гарадок вырашыла арганізаваць краязнаўчае падарожжа “Па ваколіцах роднай вёскі”. Першы прыпынак быў ля гарадзішча, якое мясцовыя жыхары называюць “замкам”. Гэта рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча, якое захавалася да нашых дзён. Яно знаходзіцца пасярэдзіне вёскі – круглы і высокі пясчаны вал, унутры якого калісьці была глыбокая сажалка, а пасярод яе пляцоўка, дзе многа стагоддзяў таму назад стаяла вежа.

У скверы, што ў цэнтры вёскі, у 1965 годзе для ўшанаванне памяці землякоў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.

Далей удзелнікі падарожжа наведалі месца, дзе раней быў рынак. Бібліятэкар напомніла, што раней у вёсцы праходзілі багатыя кірмашы, на якія з’язджаліся жыхары з розных вёсак і гарадоў.

У канцы вёскі захавалася вулачка, а дарога па ёй з камянёў (раней была ўся такая дарога ў вёсцы). Тут жа стаіць вялікі, прыгожы, велічны дуб, якому вельмі шмат гадоў.

Аддалі дань памяці маладым байцам камсамольскай роты Мінскага каравульнага батальёна, якія загінулі у 1919 годзе.

Апошні прыпынак быў каля самага прыкметнага збудавання нашага мястэчка – вадзянога млына. Вадзяны млын у Гарадоку – помнік прамысловай архітэктуры з элементамі неаготыкі, пабудаваны ў канцы 19-га – пачатку 20-га стагоддзя. Дзеці з цікавасцю слухалі рассказ аб працы на млыне, аб прыладах з дапамогай якіх працаваў млын.

Прыемна прайсціся па родных сцяжынках, дзе жылі і працавалі твае бацькі і дзяды!

 

 

Оставить ответ