“ПАЎЛІНКА” ў Радашковічах

размещено в: Новости | 0

Да 110-годзя прэм’еры неўміручай купалаўскай “Паўлінкі” даведачная служба Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча падрыхтавала стылізаваную этнафотазону і артвыставу “Вечарына ў Паўлінкі”. Таксама знаўцам і прыхільнікам беларускага слова будзе прапанавана паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне па камедыі Я. Купалы.

15 жніўня 1913 года ў будынку клуба радашковіцкай пажарнай дружыны мінскі драматычны гурток Фларыяна Ждановіча ўпершыню паказаў “Паўлінку” ў Беларусі. Гэта быў трэці прэм’ерны спектакль пасля Вільні і Санкт-Пецярбургу. Пасля сталічных сцэн “Паўлінка” перамясцілася на местачковую.

Жыхары Радашковічаў ганарацца, што менавіта іх продкі сталі першымі гледачамі камедыі. Менавіта адсюль яна пайшла ў жыццё, набыла вядомасць. І, напэўна, не выпадкова. З гэтымі мясцінамі звязана амаль усё жыццё Янкі Купалы. Тут, у вёсцы Вязынка, ён нарадзіўся, у Радашковіцкім касцёле – хрысціўся. Сюды, 110 гадоў таму, прыязджаў разам з жонкай, на прэм’еру камедыі. Для гісторыі захаваліся яе эмацыянальныя запісы: “Па тэатры загрымела “Брава!”, публіка артыстаў закідала кветкамі”. Гэта быў сапраўдны трыумф! А пасля спектаклю пачаўся баль з беларускімі народнымі песнямі і танцамі.

Оставить ответ