ПАЭТ НАРОДНАГА ТАЛЕНТУ

размещено в: Новости | 0

Аркадзь Куляшоў – паэт-патрыёт, паэт-воін – чалавек, які безумоўна любіў сваю родную зямлю, гатовы абараняць яе “штыком і пяром”. З самых першых твораў паэт услаўляў родную зямлю, сваю Радзіму.

7 лютага ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася літаратурная гасцёўня “Аркадзь Куляшоў – паэт народнага таленту” (да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі) для навучэнцаў УА “Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж” Белкаапсаюзу.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра асноўныя вехі біяграфіі А. Куляшова, пазнаёміліся з кнігамі з фонду бібліятэкі, прысвечанымі жыццю і творчасці беларускага паэта, чыталі і абмяркоўвалі яго вершы: “Бывай”, “Сцяг брыгады”, “Балада аб чатырох заложніках” і іншыя.

Напрыканцы сустрэчы навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны пра жыццёвы і творчы шлях паэта, зрабілі памятныя фотаздымкі.

Оставить ответ