18 снежня супрацоўнікі залы мастацтва разам з загадчыцай філіяла дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Фальварак Ракуцёўшчына” Сярболінай Анастасіяй Мікалаеўнай правялі вечарыну памяці “Паэт красы і светласці”, прысвечаную дню нараджэння Максіма Багдановіча.
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ўстановы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя І.В. Залуцкага”. Яны ўважліва слухалі аповед пра творчасць Максіма Багдановіча, пазнаёміліся з рознабаковымі межамі яго таленту і даведаліся пра цікавыя звесткі з яго жыцця.
Для навучэнцаў была падрыхтавана прэзентацыя “Пясняр чыстае красы”. Напрыканцы бібліятэкар зрабіла агляд кніг Максіма Багдановіча і запрасіла наведаць бібліятэку і філіял дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Фальварак Ракуцёўшчына”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.