У рамках XXIV Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі супрацоўнікі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” сумесна з ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” правялі паэтычныя чытанні прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь на пляцоўцы каля кінатэатра “Родина”. Вядучым мерапрыемства выступіў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Паўлавіч Пазнякоў.
Свае вершы чыталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Іна Фралова, Тамара Бярэзіна, Лідзія Гардынец, Аксана Мітрохіна, Алена Кісель, Марына Лайкова, Алёна Басікірская і іншыя, а таксама маладыя паэты, лаўрэаты штогадовага конкурса, які праводзіцца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага вядомаму паэту і перакладчыку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, лаўрэату Спецыяльнй прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Мікалаю Міхайлавічу Мятліцкаму. Завяршылася мерапыемства выступленнем кампазітара Сягрея Кравеца, які выканаў песні на словы Міхася Пазнякова і іншых беларускіх паэтаў.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.