Паэтычныя сустрэчы ў Вязынцы

Паэтычныя сустрэчы ў Вязынцы

размещено в: Новости | 0

Дэлегацыю Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая накіроўвалася на ХVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, традыцыйна сустракалі хлебам-соллю на мяжы Маладзечанскага раёна.

Госці, сярод якіх былі Міхась Башлакоў, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Алена Стэльмах, Мікола Шабовіч, Уладзімір Мазго, Іна Фралова, Ганна Чумакова, Лізавета Палеес і бард Андрэй Зыгмантовіч, наведалі Купалаўскі мемарыяльны заказнік “Вязынка”. Каля помніка вялікага песняра адбылася сустрэча з прыхільнікамі беларускага паэтычнага слова. Да прысутных з прывітальным словам звярнулася першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Паэты Міхась Башлакоў, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Мікола Шабовіч і Уладзімір Мазго чыталі вершы, казалі пра неабходнасць трымацца купалаўскіх запаветаў.

Кіраўнікі райвыканкама і пісьменнікі ўсклалі кветкі да помніка, наведалі музей.

Оставить ответ