Паэтычныя сустрэчы ў Вязынцы

размещено в: Новости | 0

14-15 чэрвеня ў Маладзечне прайшоў ХХIIІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Чаканае месца для сустрэч паэтаў — Вязынка. Дэлегацыю Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая накіроўвалася на ХХIIІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, традыцыйна сустракалі хлебам-соллю на мяжы Маладзечанскага раёна. Госці наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”.

Каля помніка вялікага песняра адбылася сустрэча з прыхільнікамі беларускага паэтычнага слова. Да прысутных з прывітальным словам звярнулася галоўны спецыяліст культуры Маладзечанскага райвыканкама Аксана Уладзіміраўна Курчына. Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, Алена Стэльмах, Уладзімір Мазго, Кацярына Роўда таксама звярнуліся да удзельнікаў сустрэчы. Паэты чыталі вершы, гаварылі аб велічнасці роднага слова, аб адвечных каштоўнасцях ў жыцці беларусаў.

Традыцыйна прысутныя ўсклалі кветкі да помніка, наведалі музей.

Оставить ответ