Паэтычныя сустрэчы ў Вязынцы

размещено в: Новости | 0

XXIІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023” прайшоў 9 і 10 чэрвеня. Гасцей чакала насычаная культурная праграма.

Дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі традыцыйна наведала Купалаўскі мемарыяльны заказнік “Вязынка”, філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Каля помніка вялікага песняра адбылася сустрэча з прыхільнікамі беларускага паэтычнага слова, арганізаваць якую дапамагалі супрацоўнікі ДУК “Маладзечанскакя цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”. Па традыцыі вядучым мерапрыемства быў пісьменнік, даследчык-краязнаўца Міхась Казлоўскі. Сярод тых, хто ў Вязынцы дзяліўся з чытачамі сваімі думкамі і творчасцю, былі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Міхась Пазнякоў, Алена Стэльмах, Людміла Кебіч.

Кожны меў магчымасць задаць пытанне творцам, папрасіць аўтограф. Размова атрымалася вельмі шчырай. Інакш і не можа быць. Бо сустракаліся сапраўдныя аднадумцы, тыя, каму неабыякавы лёс беларускай нацыянальнай культурнай спадчыны. Удзельнікі свята ўсклалі кветкі да помніка песняру.

 

 

Оставить ответ