XXI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2022” прайшоў 10 і 11 чэрвеня. Гасцей чакала насычаная культурная праграма. У канцэпцыю мерапрыемства акрамя Года гістарычнай памяці і 75-годдзе з дня нараджэння заснавальніка і ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга, была пакладзена тэма 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі, традыцыйна наведала Купалаўскі мемарыяльны заказнік “Вязынка”, філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Каля помніка вялікага песняра адбылася сустрэча з прыхільнікамі беларускага паэтычнага слова. Да прысутных з прывітальным словам звярнуўся старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Паўкшта Андрэй Анатольевіч. Паэты Міхась Пазнякоў, Уладзімір Мазго, Віктар Шніп чыталі вершы, казалі пра неабходнасць трымацца купалаўскіх традыцый, вернасці роднаму слову. Спяваў бард, член беларускага Саюза музычных дзеячаў Віктар Мяцельскі. Вядучым мерапрыемства быў пісьменнік, даследчык-краязнаўца, супрацоўнік ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” Міхась Казлоўскі. Удзельнікі свята ўсклалі кветкі да помніка песняру.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.