Дэлегацыю Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая накіроўвалася на ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, традыцыйна сустракалі хлебам-соллю на мяжы Маладзечанскага раёна. Госці наведалі Купалаўскі мемарыяльны заказнік “Вязынка”.
Каля помніка вялікага песняра адбылася сустрэча з прыхільнікамі беларускага паэтычнага слова. Да прысутных з прывітальным словам звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама В.П.Клепакова. Паэты Міхась Пазнякоў, Людміла Кебіч, Віктар Шніп, Алена Стэльмах чыталі вершы, казалі пра неабходнасць трымацца купалаўскіх традыцый, вернасці роднаму слову.
Прысутныя ўсклалі кветкі да помніка, наведалі музей.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.