Паэтычныя сустрэчы ў Вязынцы

Паэтычныя сустрэчы ў Вязынцы

размещено в: Новости | 0

8-9 чэрвеня ў Маладзечне прайшоў ХVIIІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. У бягучым годзе музычна-паэтычны форум быў прысвечаны Году малой радзімы.

Дэлегацыю Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая накіроўвалася на фестываль, традыцыйна сустракалі хлебам-соллю на мяжы Маладзечанскага раёна.

Сярод пісьменнікаў, якія наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” былі Міхась Башлакоў, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Алена Стэльмах, Мікола Мятліцкі, Міхась Пазнякоў, Канстанцін Цыбульскі і інш.

Каля помніка вялікага песняра адбылася сустрэча з прыхільнікамі беларускага паэтычнага слова. Да прысутных з прывітальным словам звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама С.П.Філістовіч. Паэты Міхась Пазнякоў, Міхась Башлакоў, Мікола Мятліцкі чыталі вершы, казалі пра неабходнасць трымацца купалаўскіх запаветаў.

Прысутныя ўсклалі кветкі да помніка, наведалі музей.

  

Оставить ответ