У рамках праекта “Бібліятэка – тэрыторыя моладзі” адбылася творчая сустрэча “Паэтычная споведзь душы” паэтаў Алы Клямянок і Аляксандра Быкава з навучэнцамі Маладзечанскага політэхнічнага каледжа.
Ала Леанідаўна – наша землячка, журналіст, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Паэтку звязвае доўгае сяброўства з другім удзельнікам паэтычнай імпрэзы Аляксандрам Быкавым, аднакурснікам па вучобе на факульцеце журналістыкі БДУ. Аляксандр Генадзевіч з’яўляецца лаўрэатам прэміі “Залаты купідон”, аўтарам шасці зборнікаў паэзіі.
Пісьменнікі выступалі перад моладзёвай аўдыторыяй у творчым тандэме. Дапаўняючы адзін аднаго, яны адразу завалодалі залай, далучылі прысутных да прыгажосці беларускага слова. Са сцэны гучалі не толькі лірычныя вершы, але і пародыі, нават на творчасць адзін аднаго. Паэты адказалі на пытанні пра першую спробу пяра, крыніцы натхнення, любімыя тэмы для вершаў.
Напрыканцы сустрэчы Ала Клямянок падкрэсліла, што галоўнай задачай літаратуры яна лічыць магчымасць зрабіць чалавека чалавекам і заклікала моладзь больш чытаць.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.