У рамках перадфестывальнага тыдня, у якім прымае удзел і ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”, прайшоў канцэрт з удзелам паэтаў і спевакоў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Паэтычная ліра Міншчыны».
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Леанід Міхайлавіч Крыванос прэзентаваў зборнік песенных твораў Міншчыны “Радзімы песенныя сцежкі”. Сумесны праект з Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Такчсама ў мерапрыемстве прымалі ўдзел паэты: Малахоўскі Рагнед Юр’евіч, Цанунін Уладзімір Яфімавіч, Сабалеўскі Віктар Вацлававіч, Лайкова Марына Аляксееўна, Хацкевіч Максім Васільевіч, Мітрошчанкава Аксана Уладзіміраўна і Помаз Міхась.
Сваю творчасць таксама прадставілі нашы землякі – паэтэса Тамара Іванаўна Бярэзіна і паэт-песеннік Канстанцін Пятровіч Цыбульскі.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.