14 кастрычніка супрацоўнікамі гарадской біблятэкі-філіяла № 2 была праведзена пэтычная гадзіна, прысвечаная Дню маці. Мерапрыемства прайшло ў 2“А” класе ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна”.
З дзецьмі была праведзена інфармацыйная размова пра паходжанне гэтага свята, пра тое, як яно з’явілася і калі пачало адзначацца ў нашай краіне, як і калі адзначаецца ў іншых краінах.
Таксама з вучнямі быў праведзены конкурс на лепшае, выразнае чытанне вершаў пра маму, якія дзеці напярэдадні падрыхтавалі. Акрамя паэтычнай хвілінкі, з дзецьмі былі праведзены розныя жартоўныя сцэнкі: “Маці і сын”, “Пра сына”, сцэнка “Сувязь пакаленняў”, дзе галоўнымі героямі выступалі бабуля, маці і ўнучка.
Быў праведзны вясёлы конкурс на лепшае прыгатаванне абеду (з набору прадуктаў на картачках), конкурс “Што любіць мая мама” – дзеці з скрыначкі выцягвалі пытанні пра сваю маму і адказвалі на іх, калі ведалі. Так яны маглі зразумець на колькі ведаюць сваю маму.
Мерапремства прайшло вельмі весела і эмацыйна. Дзеці змаглі зразумець, што неабходна берагчы і цаніць самага роднага і дарагога ім чалавека, які падараваў нам жыцце.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурасаў і сцэнак атрымалі падарункі, а астатнія цукеркі. Усе дзеці засталіся вельмі задаволеныя!



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.