Падчас XXIV Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі ў ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” прайшла творчая імпрэза з удзелам паэтаў Мінскага гарадскога і абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі “Паэтычнае сугучча Беларусі”.
У межах імпрэзы адбылося узнагароджанне лаўрэатаў чарговага конкурса, які праводзіцца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага вядомаму паэту і перакладчыку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, лаўрэату Спецыяльнй прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Мікалаю Міхайлавічу Мятліцкаму. Конкурс з’яўляецца штогоднім і прымеркаваны да Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай песні і паэзіі.
Вядучымі мерапрыемства былі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў і яго першы намеснік Алена Стэльмах. Павіншаваў пераможцаў і расказаў аб фестывалі і конкурсе паэт, Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго. Таксама павіншавалі лаўрэатаў сваім выступленнем кампазітар Сяргей Кравец і спявачка і паэтка Іна Кравец, якія выканалі песні на вершы беларускіх паэтаў.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.