«Паэтычнага таленту моц»: 110 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш

размещено в: Новости | 0

Ларыса Геніюш (Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенская губерніі (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. Захоплена знаёміцца з сусветнай літаратурай – польскай, скандынаўскай, англійскай класікай. Тады і пачала пісаць вершы.

Пабралася шлюбам з Янкам Геніюшам, маладыя прыязджаюць у Зельву. Тут Ларыса Геніюш пазнаёмілася з бунтарнай паэзіяй Максіма Танка і зборнікам Янкі Купалы​ «Шляхам жыцця».

У 1937 годзе пераехала ў Прагу разам з мужам, дзе ён вучыўся, а потым працаваў урачом. Ларыса Геніюш была сакратаром прэзідэнта БНР Васіля Захаркі. Вершы Геніюш спрабавала пісаць яшчэ на Радзіме, але толькі ў Празе адчула магутны творчы імпульс. У Празе выйшаў першы зборнік паэзіі Ларысы Геніюш «Ад родных ніў».

У 1948 годзе Л.Геніюш арыштавана чэшскімі ўладамі і перададзена савецкім уладам. У пачатку 1949 года, разам з мужам была асуджана, пакаранне адбывала ў лагерах Інты і Абедзе (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР. У 1956 годзе Геніюшы былі вызвалены і вярнуліся на Беларусь.

У 1967 годзе пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталітарызму пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў. Памерла Ларыса Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве.

У першым пасмяротным зборніку «Белы сон» (укладальнік і аўтар прадмовы – Б.Сачанка) даслоўна паўтораныя ўсе чатыры кнігі Геніюш, якія выйшлі ў савецкі час, да іх дададзены главы: «Вершы розных гадоў» (амаль усё, што было ў «Ад родных ніў» і не патрапіла ў «Невадам з Нёмана», без купюр); «Из посмертных публикаций» (большай часткай лагерныя вершы, без купюр) і «Из рукописного наследства» (вершы зельвінскага перыяду, без купюр). Аўтарскія варыянты цэнзурыраваных вершаў ўзноўлены ў рэпрынтным выданні «Ад родных ніў», у зборніках «Выбраныя вершы» і «Выбраныя творы».

Шмат вершаў і лістоў дагэтуль не апублікавана.

 

Оставить ответ