“Паэтыка народнай культуры”

размещено в: Новости | 0

Так называлася пляцоўка даведачнай службы, падрыхтаваная да ўсебібліятэчнай акцыі “Бібліяноч”. Памяшканне было аформлена ў фальклорным стылі. Да ўвагі наведвальнікаў былі прадстаўлены мноства цікавых лакацый і акціўнасцей.

Віртуальная экспазіцыя нон-стоп “З крыніц народных” і выстава-вернісаж “Кола дзен” стваралі святочны настрой ужо з першых хвілін. Далей была разгорнута этнамастэрня “Дзень беларускага ручніка” Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Цікавым быў расповед супрацоўніцы музея Таццяна Беразавец аб гісторыі беларускага ручніка, таксама можна было паўдзельнічаць у імправізаваным ткацтве рушніка і нават набыць сувеніры.

Дапытлівым знаўцам народнай культуры прапанаваліся гульнёвая мазаіка «Народнае слова», красворд “Па сцяжынках народнай Мудрасці”, майстар-клас па вырабу кніжных закладак з беларускім арнаментам “Беларускія ўзоры”.

У першай палове ХХст. у Беларусі злажылася традыцыя фатагравацца на фоне саматканых дываноў і посцілак. Такія фаграфіі былі ў кожнай сям’і. Цяпер гэта з’ява разглядаецца як асобны жанр мастацкай фатаграфіі. Менавіта ў такім стылі была аформлена фотазона пад назвай “Рэфлексія на фоне посцілкі”. Гэтыя фота застануцца на добрую памяць для наведвальнікаў імпрэзы.

Оставить ответ